Уладзімер Мулявін
"Таленавітых людзей вельмі шмат. Толькі ў кожным неабходна гэты талент адкрыць"
"Талент мае права гаварыць народу ўсю праўду пра яго існаванне, часам горкую праўду"
"Талент ‒ гэта труба, вечавы звон, барабан, але не жалейка і не свісцёлка... ён з'яўляецца на свет не для таго, каб усыпляць элегіямі, а каб гучаць як сігнал трывогі"
"Праца – кухня мастацтва, без яе талент застаецца паўфабрыкатам"
"Калі ты будзеш лайдаком і не прыкладзеш вялікага намагання і працы, каб узгадаваць і ўзрасціць закладзенае ў цябе зерне, то замест добрага плёну атрымаеш адзін чартапалох. Талент, які тоіцца ў чалавеку, падобны да іскаркі. Падзьмеш, падкладзеш распалу – і загарыцца яна яркім полымем. А перастанеш дбаць і клапаціцца пра сваю іскарку – давядзеш да таго, што яна ніколі ўжо не засвеціць"