"Там жыццё рай, дзе свабоды край!"
"Лепш смерць на полі, чым жыццё ў няволі"
"Няма горшай долі, як жыць без волі"
"Хоць хвойку жую, ды на волі жыву"
"Ня будзе таго ніколі, каб жылі мы ў няволі!"
"Дзе няма волі, там няма і долі"
"Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем"
"Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным"
"Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!"
"Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода"
"Кожнаму наканавана прайсьці свой шлях да свабоды асобна"
"Дум не скуеш ланцугамі"
"Мне цяжка працаваць там, дзе няма свабоды"
"Гіене ‒ баяцца, сабаку ‒ вішчаць, Свінні ‒ рыцца ў гноі сваім, А льву патрэбны калючы гушчар, Родны край і свабода ў ім. П'ю за тое, каб нам сярод родных лясоў Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць, Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў, Бо мы ‒ сапраўднай крыві"
"Толькі пры свабодзе і Незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі"
"Я добра памятаю той дзень і час, калі ня толькі я, а ўвогуле, я так лічу, і народ, страціў свабоду. Гэта, канешне, для майго пакаленьня было на пачатку 30-х гадоў. Суцэльная калектывізацыя краіны... Ня толькі свабода, але было страчана і ўсё, зьвязанае зь ёй. Адбылася, увогуле, клясычная зьява – зьнікла свабода і, як вынік таго, зьнік хлеб. Народ на доўгія дзесяцігодзьдзі ўпаў у паласу хранічнае галадоўкі. Але рэч яшчэ ў тым, ці адчуваў ён узаемазалежнасьць свабоды і хлеба? Наўрад ці. Хаця тое выдатна разумелі бальшавіцкія кіраўнікі, якія ўпарта цьвердзілі пра "новую клясавую свабоду", якой яны ў 17-м годзе дамагліся дзеля народу. Тое, вядома, было мана, і яны ведалі тое. Мабыць, гэта разумеў і адчуваў народ, але не хацеў верыць самому сабе, бо мана была прыгажэйшая за рэчаіснасьць, прыгажэйшая за свабоду, а можа, і за хлеб таксама"
"Але вырасла ўжо новая сіла, каторая павядзе за сабою беларускі народ. Ён зразумее нарэшце, што ніякая надворная апека не задаволіць яго патрэб, што ніхто не дасць спакою і парадку, апроч яго самога. Толькі ён сам уладар свае зямлі, гаспадар свайго краю, вызваліць сябе з свае нядолі. Толькі незалженая Беларусь збавіць нас раз назаўсёды ад чужой апекі і перакідвання за днаго боку на другі. Толькі Беларуская дзяржава запэўніць нам спакой, парадак і лепшую долю"
"З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад святым Сцягам вольнай Беларусі. Змагайся і стань вольным, Беларускі народ!"
"Воля ‒ сонейку роўня"
"Уставай жа, Беларусі Народзе! Пасылай сваіх сыноў бараніць свой мілы, любы край і стаяць на варце твайго дабра, твайго жыцця, твае незалежнай Беларускай Дзяржавы!"
"Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль. Зямля ты наша, зямля ты сьвятая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, – Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!"
"Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця ‒ гэта мы самі. І калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі,‒ павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе"
"Ва ўмовах адсутнасці свабоды разумовыя і фізічныя задаткі не могуць належным чынам выканаць сваё прызначэнне і ашчаслівіць чалавека"
"Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі!"
"Беларусь ‒ не царам маскоўскім. Беларусь ‒ не варшаўскім панам!"
"За свабоду змагаюцца і свабоду здабываюць тыя, хто хочуць свабоды, але ня тыя, што хочуць есьці"
"Ты пачынаешся тады, калі ты робіш выбар сам"
"Пры невысокай нацыянальнай сьведамасьці, разбурэньні мовы, культуры, гістарычнай памяці здольнасьць да супраціўленьня і кансалідацыі ў народа вельмі нізкая. Беларус будзе выязджаць у Расею, прыстасоўвацца да беднасьці, выжываць у нястачы і выміраць. Такое ўжо было. Галодныя не змагаюцца за свабоду. За волю змагаюцца тыя, хто яе хочуць. Свабода – гэта духоўная катэгорыя"
"У 1991 г. увесь свет не падтрымліваў нашай незалежнасці. Яны адкрыта дэкларавалі: яны супраць незалежнасці Беларусі ды Украіны. Пра гэта казалі і еўрапейскія палітыкі, і Джордж Буш у ЗША. Тым не менш мы дасягнулі незалежнасці без дапамогі Захаду. Калі мы сёння не зможам расправіцца з рэжымам, то ніякі Захад нам не дапаможа. Яны перадусім хвалююцца пра свае інтарэсы. Пытанне не ў тым, як ставіцца да нас свет, а ў тым, ці маем сілу, каб пераламаць гэты стан рэчаў"
"Змагацца за волю – шчасьце, Змагацца за праўду – ня страх!"
"Дык і ў тых, пра каго кажуць: душы іх з лёду – Растае лёд у танцы жыцця і свабоды"
"Мы – сіла! Мы – права!"
"Мудрыя людзі ўсіх стагоддзяў сыходзіліся на думцы, што ў кожным – калі б яно не ўтварылася – гаспадарстве дастойнаму чалавеку нічога не можа быць даражэй за вольнасць. Затое няволя яму настолькі агіднаю мае быць, што не толькі маёмасцю, але і смерцю яе адганяць ад сябе павінен"
"Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыцьцё ‒ боязьзю, а выбар робіць сумленьне"
"Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды"
"Наша вольнасць, якою мы ганарымся сярод хрысціянскіх народаў, найперш у тым палягае, што пана, які б панаваў не паводле законаў, але паводле жадання свайго, над сабой не маем, а самі валодаем сваёй славай, нажыткам сваім і сваім жыццём"
"Калі свабода нам дарагая, дык будзем карыстацца ёю памяркоўна. Іначай, неабмежаваная свабода можа ператварыцца ў сваю процілегласць, то бок у рабства"
"Дзе сёньня мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэр, каб адрозьніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа – не турма. Сёньня ў турме можна быць больш вольным, чымся “на волі”. Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас самых"
"Годзе вам, годзе, царыкі-паганцы, Таптаць у балотах хрышчоны народ"
"Хто згінаць прывыкне шыю ‒ ўжо вачэй ня ўзьніме угару"
"Свабода заўсёды мае на мэце высакародныя ўчынкі і заўсёды спалучаецца са станоўчым ладам мыслення"
"Свабода ўласцівая самой чалавечай прыродзе і ніхто не нараджаецца рабом"
"На свабодзе прападу, А ў няволю не пайду! Буду вольным ваўкалакам, Ты ж на прывязі сабакам!"
"Хоць галодзен – я свабодзен"
"Я ведаю людзей, якія задыхнуліся ад вострага недахопу свабоды"
"Калі маса братоў засмучана, няма свабоднай весялосці"
"Дэмакратызацыя культуры – без гэтага свабоды палітычныя – адна мёртвая літара"