Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
"Звяртайце ўвагу не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей"
"Бараніць родны край – гэта рыцараў справа!"
"Кожнае Божае стварэнне прывязваецца да роднага кута, у якім, выходзячы з мацярынскага лона, выдала першыя гукі, у якім, падтрыманае чулымі, клапатлівымі рукамі бацькоў ставіла першыя крокі"
"Што чуе сэрца, тое без страху гавораць нашы вусны"
"Той кахання не дастане, Хто адно глядзіць нажывы"
"З адукацыяй і веру спалучайце!"
"Што зрабіў дабро, душа мая рада"
"Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча У будцы сабака, увагі на пса не звярну я. Як раіць пясняр Сыракомля, пішу я Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай"
"Асцярожна, каб веліч былога не сцерці!"
"Калі бяседа будзіць мілыя ўспаміны, Дык момантам здадуцца вечара гадзіны"
"Эх, міла ж чалавеку з прошласці ўспамінам Змагацца, зручна ўсеўшыся перад камінам"
"У людскай натуры здаўна зло такое, Што ляпей смакуе, дзетачкі, чужое"
"Дык і ў тых, пра каго кажуць: душы іх з лёду – Растае лёд у танцы жыцця і свабоды"
"Ды гэта ўжо, відаць, прысуджана спрадвеку, Што дух пярэчання існуе ў чалавеку"
"На шляху здрады хіба вам Бог дапаможа?"
"Між церня цвіце і прыгожая ружа"
"Людзей трэба слухаць. Не прыстоіць проціў усіх дмухаць"
"Асвета ёсць першай прыступкай, як фізічнага, гэтак аднолькава і маральнага паляпшэння побыту"
"Хто з Богам, з тым і Бог"
"Чакаць – мужыцка прывычка"
"Хоць касцёлак невялічкі, Ды ў ім стройна, гарманічна"
"Юрыста абдзярэ ўсіх дачыста"
"О Божа! Бясконцы дабра крыніцы, Калі твой люд, што цябе абражае, Заместа кары з тваёй жа дзясніцы Такое багацце мае"
"Каб ты, адважны Гектар, мог прадбачыць, Што згінеш у баі, лёс мог бы перайначыць – Сядзеў бы ў Троі. І Ахіл не йшоў бы ў схватку, Каб знаў, што нехта там стралой прашые пятку"
"Кабета просіць, вось ангел, здаецца!"
"Прысягу ламаць грэх вялікі, не гожа"
"Услужыць нялёгка справядлівай славе!"
"Хто ў Бога верыць, той не ашуканы"
"Не, да скнары, каб смерць пагражала, нябога, Не ідзі за парадай і за дапамогай"
"Ці ж знаходзіць рэч цяжкая? Латва знойдзе, хто шукае"