"Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў"
"Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская"
"Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Ня будзе незалежнасьці ‒ хутка ня будзе нічога!"
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"
"Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй"
"Родныя гукі... З гукаў — родныя словы... Са словаў — песьні, Казкі, паэмы, драмы, Жыцьцё, Радзіма, Народ."
"... у сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой ‒ толькі вышэй за сярэдняга"
"Аснова нацыянальнага адраджэньня кожнага народу – яго родная школа"
"Сёння матчынай мовы, а заўтра Засаромiшся мацi самой?"
"Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ"
"Таго народа ўжо няма… Але! Але ён здолее паўстаць нанова, Калі ў душы ягонай на чале Усіх святых парываў стане МОВА"
"Нармальны працэс культурнага развіцця павінны быў выглядаць так: спярша ў самым поўным аб’ёме – уласная культура, затым іншыя – расейская, нямецкая, польская, ангельская – чым болей, тым лепш, наколькі хапае да таго здольнасцяў грамадства ці асобнага яго члена"
"Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."
"А задумае вораг з далёкага краю Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю — He дазволю. He дам. He прадам. He змяняю. I да смерці за волю тваю пастаю!"
"Можа таму і памірае ад настальгіі (самай чорнай і самай сьветлай хваробы) чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову ад сваіх дзяцей"
"Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю"
"Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!"
"Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ‒ ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!"
"Народ без школы ў роднай мове дзічэе"
"Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце... А можа, тысячы тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзей самім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здзеклівым, іранічным або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі"
"З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, ‒ ты выткана, дзiўная родная мова."
"Сёньня на пласе родная мова. Вырваць жывую належыць з вагню. Слова «кахаю» – слабае слова. Мужнае слова – «абараню»!"
"Роднае слова. Яно ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi яшчэ ў маленстве. У цiхiм журчаннi матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўлiваць яго своеасаблiвыя формы i гучанне. Незвычайнае хараство i зладжанасць чуецца нам у гучаннi роднага слова. Яно то ласкавае i пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае i плаўнае, як далячынь палёў i азёрныя блакiты, то звонкае i пералiвiстае, як празрыстыя крынiцы i песнi птушак, то суровае i грознае, як навальнiчныя хмары"
"Ты, мой брат, каго зваць беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся; Як нi зрокся яе пад прымусам, Так i вольны цяпер не зракайся."
"Ведай: роднае слова грымела У крывавым агнi барыкад, За свабоду адважна i смела Заклікала ў паход, як набат. Родным словам мы грознай парою Гуртавалi рады змагароў, З родным словам на вуснах герояў Запякалася алая кроў. За яго памiралi i гiблi, Каб на здзекi i глум не аддаць, Каб маглі сёння песнi i гiмны Пра шчаслiвую долю складаць"
"Сэнс існавання кожнай інтэлігенцыі: яна развівае народную культуру"
"Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасярэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасці!"